Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
272812345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829303112
Мікалай Чаргінец: «Чалавек павінен разумець сваю ролю ў грамадстве»
Опубликовано: 13.06.2022

Чарговая ініцыятыва Саюза пісьменнікаў Беларусі — стварэнне Грамадска-палітычнага кансультатыўнага савета пры творчым аб’яднанні. Якія мэты будуць стаяць перад новым органам, якія задачы ён павінен вырашаць і хто будзе іх выконваць, расказвае Ганаровы старшыня творчай суполкі Мікалай Чаргінец.

 

— Мікалай Іванавіч, каму належыць ідэя стварэння Грамадска-палітычнага кансультатыўнага савета пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі?

 

— Ініцыятыва старшыні нашай творчай арганізацыі Аляксандра Карлюкевіча. Я яе падтрымаў, таму што мы, пісьменнікі, разумеем, наколькі няпростае становішча цяпер у свеце. Зразумела, міжнародныя падзеі адбіваюцца і на становішчы ўнутры Беларусі. У наяўнасці шмат праблем, якія нельга губляць з поля зроку. Сярод іх — абяленне фашызму. На жаль, у Беларусі, краіне, дзе ў гады Другой сусветнай вайны ад рук фашыстаў загінуў кожны трэці, цяпер ёсць людзі, якім падзеі таго перыяду падаюцца не вельмі жудаснымі, і якія прымяншаюць ролю Савецкага Саюза, такім чынам, і беларусаў у Перамозе. Гэта разбэшчвае грамадства.

 

— Якім чынам гэта тычыцца сучасных пісьменнікаў?

 

— Усё часцей і часцей з’яўляюцца кнігі, якія ідуць на шкоду выхаванню, псіхалогіі ды ідэалогіі. Самае галоўнае — савет павінен заняць пазіцыю ў дачыненні да нашых пісьменнікаў, дапамагаць ім разбірацца ў палітычным становішчы.

 

— Некаторыя могуць пачаць спрэчку, маўляў, навошта творцу палітыка…

 

— Яны не маюць рацыі. Аўтар не можа быць па-за палітыкай, асабліва ў цяперашнія часы. Трэба разумець гэта і дапамагаць творцу аналізаваць, бо некаторыя зусім не арыентуюцца. Да таго ж напісаць кнігу супраць інтарэсаў краіны і лічыць сябе нацыянальным пісьменнікам нельга. А гэтага хапае.

 

— Якія мэты павінен выконваць новы савет?

 

— Пакуль працуем над палажэннем, у якім яны будуць дакладна абазначаны. У найбліжэйшы час мы збяромся ўпершыню і абдумаем самыя важныя пытанні. Яны будуць закранаць найбліжэйшую будучыню, не плануем заскакваць наперад. Сярод таго, што хочацца абмеркаваць, — наша пазіцыя па ўмацаванні стасункаў Беларусі і Расіі. Цяпер складаны час. Мы спачуваем Расіі, аднак ёй неабходна падтрымка збоку як мага большай колькасці дзяржаў. Натуральна, тут і наша краіна можа сыграць пэўную ролю. А Грамадска-палітычны кансультатыўны савет здолее паспрыяць выпрацоўцы крокаў краіны на знешнепалітычнай арэне.

 

— Зразумела, гэтая тэма самая балючая. Аднак сярод найбольш важнага таксама іншыя пытанні, якія плануецца абмеркаваць, а затым, магчыма, выкарыстаць у якасці задач?

 

— Асаблівая ўвага — клопату аб падрастаючым пакаленні. Мы павінны рабіць усё, каб выхоўваць нашу моладзь у духу адданасці Радзіме, павагі да яе галоўных каштоўнасцей. Гэта дапаможа стварыць вобраз мыслення і паводзін асобы, якія спрыяюць развіццю нашай дзяржавы.

 

— Што яшчэ хвалюе вас у гэтым рэчышчы?

 

—У 2020 годзе пахіснуліся многія грамадскія арганізацыі. Саюз пісьменнікаў Беларусі не завагаўся. Аднак і ў нашай суполцы знайшліся хай адзінкі, але тыя, хто стаў на бок беспарадкаў. Важна, каб нашы пісьменнікі і іх творы працавалі на карысць краіны, інтарэсаў дзяржавы, імкнуліся данесці да моладзі многія паняцці, у тым ліку палітычнай прыстойнасці. Чалавек павінен разумець сваю ролю ў грамадстве, асэнсоўваць свій абавязак па ўмацаванні пазіцый краіны, яе эканамічнай і палітычнай магутнасці. Увогуле, шмат пытанняў хацелася б узняць, аднак рашэнне па стварэнні савета прынята толькі-толькі. На дадзены момант прымаем прапановы, у тым ліку і ад газеты «Літаратура і мастацтва». Спадзяёмся на цеснае супрацоўніцтва як для паляпшэння якасці кнігавыдання, так і для вырашэння тых пытанняў, пра якія сёння гутарылі.

 

— Ці абмяркоўвалася, хто будзе ўваходзіць у Грамадска-палітычны кансультатыўны савет?

 

— Многія актыўна падтрымалі ідэю стварэння савета і выказалі жаданне паўдзельнічаць. Так, у склад увайшоў цэлы шэраг пісьменнікаў нашай арганізацыі. Усіх, зразумела, пералічыць не змагу, аднак некаторых згадаю. Натуральна, гэта кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў. Увайші ў савет і Вадзім Гігін, Іван Юркін, Сяргей Мусіенка, Анатоль Аўруцін, Андрэй Мукавозчык, Вячаслаў Бандарэнка, Ірына Аўсеп’ян, Навум Гальпяровіч, Наталля Голубева, Ніна Чайка…  Людзей, якія думаюць і разбіраюцца ў сучаснай палітыцы, дастаткова. Плануем запрашаць рэдактараў газет і часопісаў. Разлічваем далучыць да ўдзелу і прафесійных палітыкаў — будзем звяртацца ў Міністэрства замежных спраў. З Міністэрства інфармацыі пагадзіўся ўзаемадзейнічаць Уладзімір Андрыевіч. Ужо звязаліся з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якая пагадзілася на супрацоўніцтва… Наперадзе пачатак працы.

 

Яўгенія ШЫЦЬКА 

Фота Кастуся Дробава. 

Крынiца: «ЛiМ»

Автор:
Коментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код: