Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
272829303112
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31123456
Патрэбы сучаснай кніжніцы
Опубликовано: 22.02.2020

Зваротная сувязь з чытачамі — тое, што найперш неабходна сённяшняй бібліятэчнай сістэме краіны, лічыць старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі бібліятэк у Доме літаратара ён абмеркаваў таксама праблемы фінансавання і захавання кніжніц.

Саюз пісьменнікаў Беларусі шчыльна супрацоўнічае з бібліятэкамі краіны. Так, штогод арганізацыя запытвае звесткі ў бібліятэк, каб скласці спіс найбольш папулярных беларускіх аўтараў. Як правіла, гэта больш як 50 імён. Збіраецца таксама інфармацыя аб тым, ці ёсць у той ці іншай бібліятэцы кнігі пэўнага пісьменнніка, у якой колькасці, а таксама з якой рэгулярнасцю яны запытваюцца на працягу года. Адзначаецца, што творы членаў Саюза пісьменнікаў традыцыйна лідзіруюць (штогод у СПБ выдаецца каля трохстот кніг, і далёка не ўсе ўваходзяць у бібліятэчныя фонды). Пастаяннае ўзаемадзеянне бібліятэкараў і пісьменнікаў дапамагае сарыентавацца ў тым, што чытачу найбольш даспадобы, зразумець, у якім кірунку рухацца, што ўдасканальваць і чаго пазбегнуць.

— Зараз мы пражываем, магчыма, для кнігі не самы лепшы час, — адзначыў Мікалай Чаргінец. — Эканоміка вырашае ўсё і нават болей: ад яе залежыць і ўзровень жыцця пісьменніка, і стан бібліятэк. Пазіцыя Саюза пісьменнікаў Беларусі ў тым, што дзяржава, змагаючыся за фізічнае здароўе нацыі, павінна ўдзяляць як мінімум такую ж увагу тым, хто змагаецца за маральнае здароўе.

Падчас гутаркі звярнулі ўвагу і на скарачэнне колькасці бібліятэк у рэгіёнах. Напрыклад, заўважным стала закрыццё кніжніц у Магілёўскай вобласці, хоць рашэнне мэтазгоднае. Трэба адзначыць, што нядаўна выйшаў дакумент, мэта якога — не дазволіць зачыніць тую ці іншую бібліятэку без згоды Саюза пісьменнікаў. Гэта ініцыятыва творчай суполкі, занепакоенай тым, што вельмі часта да людзей у рэгіёнах некаторыя выданні проста не даходзяць, нягледзячы на зацікаўленасць чытачоў у друкаванай кнізе. Самі ж бібліятэкары ўзнялі пытанне адсутнасці кніжніц у новых мікрараёнах сталіцы.

Яўгенія ШЫЦЬКА, "Літаратура і мастацтва"

Фота з сайта belsat.eu

Автор: Яўгенія ШЫЦЬКА
Коментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код: