Архив
ЯЭТвбазвЯвбСТб
272829303112
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728291
Пецярбург — Белгарад
Опубликовано: 29.05.2015

    У складзе айчыннай дэлегацыі і ў якасці спецыяльнага госця Х Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон наведаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. За кнігу «Аперацыя “Кроў”» Мікалай Іванавіч уганараваны літаратурнай прэміяй «Прохоровское поле», якую яму ўрачыста ўручылі ў Белгарадзе. Пра ўражанні ад гэтых падзей старшыня СПБ распавёў карэспандэнту «ЛіМа»:

— Беларусь стала ганаровым госцем сёлетняга Кніжнага салона. Наша дэлегацыя прывезла ў Санкт-Пецярбург сотні айчынных кніг. Праграма была насычанай: «круглыя сталы», канферэнцыі, прэзентацыі... Асабісты ўдзел у форуме ўзяў губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка. Беларускі стэнд быў у цэнтры ўвагі: цікавіліся кнігамі сучасных айчынных пісьменнікаў, тэматычнымі выданнямі, навуковай літаратурай.

— Мікалай Іванавіч, вы наведалі яшчэ і Белгарад…

— ...па запрашэнні кіраўніцтва Белгародскай вобласці, у прыватнасці яе губернатара Яўгена Саўчанкі, і Саюза пісьменнікаў Расіі. Я ўзяў удзел у пленуме СП Расіі і ў сходзе сакратарыята Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Прэзентаваў там часопіс Саюзнай дзяржавы «Белая Вежа», які выклікаў вялікі інтарэс. Прысутнічаў на пасяджэнні Папячыцельскага савета «Прохоровское поле», які ўзначальвае член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Мікалай Рыжкоў. Яго намеснік — губернатар Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка. Падчас пасяджэння абмяркоўвалася пытанне выдання маштабнай кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, 12 тамоў якой ўжо пабачылі свет. Ну а дыплом лаўрэата прэміі «Прохоровское поле», звязанай з блізкімі сэрцу падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, сведчыць, што нашы расійскія калегі цікавяцца сучаснай беларускай літаратурай. Кіраўніцтва Белгарада і Белгародскай вобласці вялікую ўвагу надае Дзяржаўнаму ваенна-гістарычнаму музею-запаведніку «Прохоровское поле», што месціцца ў пасёлку Прохараўка: тут ёсць званіца, штогод ствараюцца новыя аб’екты, сёлета адкрыты танкадром. Яшчэ да 50-годдзя Вялікай Перамогі было прымеркавана адкрыццё бібліятэкі Мікалая Рыжкова, фонд якой налічвае сотні тысяч экзэмпляраў і якой я падарыў шэраг кніг беларускіх пісьменнікаў: Алеся Савіцкага, Вячаслава Бандарэнкі ды іншых.

— Якія кантакты наладзілі ў Санкт-Пецярбургу і Белгарадзе?

— Падчас сёлетняга Кніжнага салона прадстаўнікі нашай дэлегацыі пазнаёміліся з сербскімі і балгарскімі пісьменнікамі, дамовіліся аб правядзенні ў Мінску міжнароднай канферэнцыі. Сустрэліся з паэтам, членам Санкт-Пецярбургскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі Андрэем Антонавым, галоўным рэдактарам праваслаўнай народнай газеты «Русь Державная», сакратаром Саюза пісьменнікаў Расіі Андрэем Пячэрскім, сакратаром праўлення і старшынёй Белгародскага рэгіянальнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі Уладзімірам Малчанавым, дырэктарам Дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі «Белгород» Юрыем Памельнікавым, сакратаром Саюза пісьменнікаў Расіі, галоўным рэдактарам часопіса «Родная Ладога» і дырэктарам Выдавецкага дома «Родная Ладога» Андрэем Рабровым ды іншымі дзеячамі культуры.

ЛіМ, №21, 2015 

Автор: Яна ЯВІЧ
Коментарии
Тема сообщения:
Ваше имя: *
Текст комментария:
Введите код: