Адзін з першых дэтэктыўных раманаў Мікалая Чаргінца, тэма якога не страціла свайго значэння і па сённяшні дзень.
Барацьба са злачыннасцю па-ранейшаму застаецца вострай праблемай для грамадства любой краіны. Метады злачынцаў удасканальваюцца, але матывы застаюцца такімі, як былі. Характар злачынцы ўвасабляе такія якасці, як прага нажывы, помста, жаданне забіць чалавека іншы раз з-за дробязі, шалёная злосць і пажаднасць.
Кніга М.Чаргінца “Тайнік у ціхім завулку” была ўспрынята чытачамі з вялікай цікавасцю як у 90-я гады, так і ў наш час. За гады, што мінулі з моманту выдання дэтэктыўнага рамана, ён атрымаў у прэсе шмат станоўчых водгукаў.
Нам застаецца адно: прывесці ў прадмове да кнігі словы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі імя Аляксандра Фадзеева пісьменніка Івана Чыгрынава, з якім аўтар многія гады быў звязаны сяброўскімі адносінамі.
«Пяру Мiкалая Iванавiча Чаргiнца належацъ кнiгi «Чацвёрты след», «Трывожная служба», «Следства працягваецца», «Фiнал Краба», шэраг аповесцей, надрукаваных у часопiсе «Нёман». Трэба адразу сказаць, у чытача яны карыстаюцца нязменнай папулярнасцю.
Цяпер перад намi кнiга пiсьменнiка, якая упершыню выходзiць у свет на беларускай мове. Яе склалi аповесцi «Тайнiк у цiхiм завулку», «З наганам у цемры», «Вяселля не будзе» i «Не усе людзi уначы спяць».
Калi зацiкаулена знаёмiшся з творамi М. Чаргiнца, адчуваеш ix праудзiвасць i гранiчную, калi можна так сказаць, натуральнасць аповяду. Гэта не дэтэктыуны жанр у звыклым сэнсе яго разумення. Як мне здаецца, гэта сапраудная проза, якая вобразнай сiстэмаю сваей заклiкана аказваць дабратворны уплыу на чытача. Хоць, вядома, той «асаблiвы зрэз рэальнага жыцця», якi вызначае дэтэктыуны жанр, тут таксама вiдочна прысутнiчае. I дэтэктыуны сюжэтны стрыжань - у наяунасцi - таямнiца злачынства i pyx падзей да разгадкi яе.
I яшчэ адну асаблiвасць прозы Мiкалая Чаргiнца хацелася б адзначыцъ - у ей заусёды адчуваюцца гуманныя адносiны да чалавека. А што значыць разумець чалавека? Гэта значыць ведацъ ягоны характар i тыя варункi, якiя штурхаюцъ яго на пэуныя дзеяннi. Адсюль выцякае i разуменне сацыялъна-псiхалагiчнай сутнасцi канфлiкту.
Адкуль жа непадробленасцъ, праудзiвасць аповесцей М. Чаргiнца? Мабыць, у вялiкай ступенi ад ведання таго, пра што ён пiшa: жыццё i дзейнасць мiлiцыi, крымiнальнага вышуку. Гэта усё не па чутках, нават не вынiк вывучэння i даследавання. Гэта - жывая практыка. Мiкалай Iванавiч Чаргiнец - генерал-маёр мiлiцыi, кандыдат юрыдычных навук. Нядауна за кнiгу «Сыны» яму прысуджана Лiтаратурная прэмiя iмя Аляксандра Фадзеева.
Мабыцъ, нялёгка сумяшчаць М. Чаргiнцу працу, дакладней, службу у мiлiцыi, i пiсьменнiцтва. Але ён гэта робiць. I, як вiдаць, з поспехам. Кнiгi ягоныя - не толькi займалънае чытанне, яны здольныя многаму навучыць, паказаць хараство i складанасць сумленнага, асэнсаванага жыцця.
Не сумняваюся, што i на беларускай мове кнiга Мiкалая Чаргiнца «Тайнiк у цiхiм завулку» знойдзе шырокую дарогу да чытача.»
Iван Чыгрынау